У ЗША жанчына знайшла ў акіяне свой пярсцёнак за $10 000
- 15.06.2025, 20:15
На пошукі спатрэбілася шэсць гадзін.
Амерыканка Сара Моўн са штата Місуры страціла заручальны пярсцёнак коштам $10 000 падчас адпачынку на ўзбярэжжы Фларыды. Упрыгожванне саслізнула з пальца проста ў воды Атлантычнага акіяна. Нягледзячы на малаімавернасць поспеху, жанчына надумала не здавацца - і праз шэсць гадзін пошукаў ёй удалося знайсці пярсцёнак.
Са слоў Сары, пярсцёнак мае для яе не толькі матэрыяльную, але і вялікую эмацыйную каштоўнасць. Страта адбылася раніцай 31 траўня, калі яны з сям'ёй выйшлі на пляж.
«Я нават не заўважыла, як пярсцёнак знік. Проста забылася, што ён на пальцы», - распавяла яна.
Не разлічваючы на дапамогу з боку, Сара арганізавала пошукавую аперацыю самастойна: надзела маску, трубку, узяла з сабой камеру GoPro і некалькі гадзін нырала ў акіяне ля каралавага рыфа, дзе, па яе здагадцы, магло знаходзіцца ўпрыгожванне.
«Я старалася захоўваць спакой, не панікаваць. Прыкладна разумела, дзе гэта магло здарыцца», - сказала жанчына.
Праз шэсць гадзін яна сапраўды знайшла пярсцёнак – момант, калі яна вынырвае з ім з вады, патрапіў на відэа і стаў папулярным у TikTok, набраўшы больш за 8 млн праглядаў.