BE RU EN

Паўночная Карэя страціла больш за 6000 вайскоўцаў у Курскай вобласці

  • 15.06.2025, 21:16

Звесткі выведкі Вялікабрытаніі.

Паўночнакарэйскія войскі страцілі больш за 6000 салдат у Курскай вобласці Расеі.

Пра гэта інфармуе старонка Х Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

Са звестак выведкі, агульная колькасць страт складае больш за палову ад прыкладна 11 000 вайскоўцаў КНДР, якія першапачаткова былі разгорнутыя ў Курскай вобласці. Згодна з адкрытымі крыніцамі, КНДР пасля разгарнула на Куршчыне абмежаваную дадатковую колькасць войскаў, гаворыцца ў справаздачы.

"Значныя страты паўночнакарэйскіх войскаў амаль дакладна сталі вынікам маштабных вельмі знясільвальных пяхотных нападаў", - гаворыцца ў справаздачы.

У паведамленні нагадваецца, што 4 чэрвеня сакратар Савета бяспекі Расеі і былы міністр абароны Сяргей Шайгу наведаў КНДР для сустрэчы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, што стала для яго другой паездкай за менш як тры месяцы.

“Шайгу, хутчэй за ўсё, быў ключавым пасярэднікам у перамовах з КНДР у яе падтрымцы незаконнага ўварвання Расеі ва Украіну. Аперацыі КНДР дагэтуль абмяжоўваліся Курскай вобласцю. Усялякая пастанова аб разгортванні войскаў на міжнародна прызнанай суверэннай тэрыторыі Украіны для падтрымкі расейскіх сіл амаль напэўна запатрабуе ўхвалення як расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, так і паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына”, - гаворыцца ў нататцы.

Апошнія навіны