«Баерн» з лікам 10:0 перамог новазеландскі «Оклэнд Сіці» на клубным ЧС
- 15.06.2025, 21:25
Гульню наведалі больш як 21 тысяча гледачоў.
Мюнхенскі “Баерн” пачаў выступ на клубным чэмпіянаце свету ў ЗША з разгромнай перамогі над новазеландскім “Оклэнд Сіці” ў Цынцынаці (штат Агаё).
Матч групы C закончыўся з лікам 10:0.
Мячы забілі Кінгслі Коман (6-я, 21-я хвіліны), Саша Боэ (18), Майкл Олісе (20, 45+3), Томас Мюлер (45, 89), Джамал Мусіяла (67, 73 — з пенальці, 84).
Гульню наведалі больш за 21 тысяча гледачоў.
Таксама ў групе C выступаюць аргентынскі "Бока Хуніёрс" і партугальская "Бенфіка".
“Оклэнд Сіці” - 13-разовы пераможца Лігі чэмпіёнаў Акіяніі, пры гэтым у камандзе, як раней распавёў трэнер Пол Поза, ва ўсіх футбалістаў ёсць яшчэ асноўная праца. З-за гэтага, паводле слоў трэнера, не ўсе гульцы змаглі прыехаць на турнір у ЗША.
"Оклэнд Сіці" рэгулярна ўдзельнічаў у клубным чэмпіянаце свету ў папярэднія гады, у 2009-м заняў пятае месца, у 2014-м узяў бронзу. З гэтага года ў турніры замест сямі каманд удзельнічае 32.