BE RU EN

На поўначы Індыі разбіўся гелікаптэр з паломнікамі

  • 15.06.2025, 21:38

Загінулі сем чалавек.

У Індыі разбіўся гелікаптэр, усе сем чалавек на борце загінулі, паведаміла агенцтва ANI. Гелікаптэр ляцеў з індуісцкага свяцілішча Кадэрнатх у індыйскі штат Утаракханд.

Гелікаптэр належаў кампаніі Aryan Aviation. Адным з пасажыраў было дзіця ва ўзросце 1 года 11 месяцаў.

Авіякатастрофа адбылася ў нядзелю а 05:30 паводле мясцовага часу - а 03:00 паводле Менску.

Пасля падзення гелікаптэр загарэўся. Са слоў мясцовых улад, катастрофа магла быць выкліканая неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я.

Hindustan Times піша, што дзейнасць авіякампаніі пасля катастрофы прыпынілі.

Апошнія навіны