Пчолы «скралі» ровар на паркоўцы ў Менску
- 15.06.2025, 21:52
Відэа.
Незвычайную сцэну назіралі 15 чэрвеня жыхары Менска: на паркоўцы каля аднаго з гандлёвых цэнтраў пчолы абляпілі веласіпед. Адная з відавочцаў падзялілася відэа ў TikTok.
Мяркуючы з кадраў, інцыдэнт адбыўся каля гандлёвага цэнтра Green у «Чыжоўцы».
Аўтарка відэа спытала ў карыстальнікаў, як зараз уладальнік забярэ свой транспарт. У каментарах людзі падзяліліся меркаваннямі, што ён прагоніць рой вадой. Некаторыя выказалі здагадку, што пчолы ў такіх месцах доўга не затрымліваюцца. Дзяўчына адказала, што, праз пэўны час, зноў была ў гэтым месцы, і ровар быў ужо чысты, піша «Зеркало».
Тым часам блогер «Мерзки Кокобай» апублікаваў кадры, на якіх бачна, як мужчына спрабуе падысці да ровара, але потым сыходзіць. Праз некаторы час ён размясціў яшчэ адзін ролік, распавёўшы, што ўладальнік ровара пераманіў рой скрынкай, але што было ў ёй, не ўдакладніў.
Тем временем блогер «Мерзкий Кокобай» опубликовал кадры, на которых видно, как мужчина пытается подойти к велосипеду, но потом уходит. Спустя некоторое время он разместил еще один ролик, рассказав, что владелец велосипеда отвлек рой коробкой, но что было в ней, не уточнил.