Макрон адпрэчыў ідэю Трампа
- 16.06.2025, 9:10
Прэзідэнт Францыі супраць пасрэдніцтва Пуціна паміж Ізраілем ды Іранам.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас візіту ў Грэнляндыю, дзе ён выказаў падтрымку арктычнай выспе, заявіў, што Расея не мае аўтарытэту для пасрэдніцтва ў крызісе паміж Ізраілем і Іранам, як гэта прапанаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Пра гэта піша Reuters.
У нядзельным інтэрв'ю ABC News Трамп заявіў, што гатовы каб Пуцін, чые войскі ўварваліся ва Украіну і які супраціўляецца спробам Трампа дамагчыся замірэння з Кіевам, выступіў пасярэднікам паміж Ізраілем і Іранам. Макрон заявіў, што адпрэчвае такую ідэю.
«Я не веру, што Расея, якая цяпер вядзе інтэнсіўны канфлікт і ўжо некалькі гадоў запар не выконвае Статут ААН, можа быць пасярэднікам», – заявіў Макрон.
Ён таксама адзначыў, што Францыя не ўдзельнічала ні ў адной з нападаў Ізраіля супраць Ірана.
Макрон наведаў Грэнландыю, самакіравальную частку Даніі, якая мае права абвясціць незалежнасць і якую Трамп пагражае захапіць, перад паездкай у Канаду на саміт лідараў «Групы сямі».
У мінулыя выходныя Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп правялі тэлефонную размову, якая тычылася эскалацыі паміж Іранам ды Ізраілем.