Генштаб УСУ дадае новы кірунак баёў
- 16.06.2025, 10:09
Праз актывізацыю войскаў РФ.
Генштаб УСУ дадаў новы кірунак праз актыўнасць ворага на Сумшчыне. Яшчэ адзін кірунак пераназваны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Генеральны штаб УСУ.
У адказ на актывізацыю баявых дзеянняў у памежных раёнах Сумскай вобласці, Генеральны штаб УСУ абнавіў фармат штодзённых аператыўных справаздач.
Пачынаючы з 16 чэрвеня, справаздачы будуць уключаць новы кірунак Паўночны Слабажанскі.
У ведамстве растлумачылі, што новае падраздзяленне ў справахдачах з'яўляецца з-за росту пагроз з боку РФ у памежжы і для аператыўнага інфармавання грамадства аб ходзе абарончых дзеянняў.
Таксама Харкаўскі кірунак афіцыйна перайменаваны ў Паўднёвы Слабажанскі.