Беларуска-польскую мяжу за выхадныя штурмавалі больш за 520 разоў
- 16.06.2025, 11:54
Нелегалы закідвалі польскія патрулі камянямі.
За 13-15 чэрвеня памежная ахова Польшчы зафіксавала больш за 520 спроб нелегальнага парушэння мяжы нелегаламі з боку Беларусі.
Памежнікі паведамляюць, што тром мігрантам надалі дапамогу. Аднаго спрабуюць затрымаць.
Адзначаецца, што парушальнікі закідвалі польскія патрулі камянямі, пры гэтым яны пашкодзілі аўтамабіль памежнікаў.
Дарэчы, на гэтых выходных колькасць парушальнікаў мяжы зменшылася: 6-8 чэрвеня было зарэгістравана больш за 680 спроб парушэння мяжы.
Літоўскую мяжу ў нядзелю спрабавалі парушыць тры разы, латвійскую - 31 раз.