Зяленскі прыбыў у Аўстрыю
- 16.06.2025, 14:36
Вена будзе прапаноўваць ролю пляцоўкі для перамоў Украіны з РФ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў панядзелак, 16 чэрвеня, прыбыў з візітам у Вену, сталіцу Аўстрыі, піша New Voice.
Украінскі прэзідэнт прыбыў у Вену разам з першай лэдзі Аленай Зяленскай. Яны ўжо сустрэліся з прэзідэнтам краіны Аляксандрам ван дэр Бэленам і першай лэдзі Дорыс Шмідаўэр.
Таксама Зяленскі правядзе працоўную сустрэчу з канцлерам Крысціянам Штокерам, піша выданне Heute. Асобныя перамовы правядуць украінская і аўстрыйская дэлегацыі, падчас якіх чакаецца абмеркаванне эканамічнага супрацоўніцтва і аднаўлення Украіны.
Heute піша, што ў прысутнасці кіраўнікоў дзвюх дзяржаў будзе падпісана пяць лістоў аб намерах, аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі апекі дзяцей, пасля чаго адбудзецца супольная прэс-канферэнцыя.