BE RU EN

NI: Малая падлодка ЗША гадамі сачыла за Расеяй

  • 16.06.2025, 20:00

Крэмль нават не здагадваўся пра гэта.

Малавядомая атамная падводная лодка ВМС ЗША NR-1, празваная яе экіпажам "Нэрвін", амаль 40 гадоў выконвала таемныя місіі ў інтарэсах як навукі, так і вайсковай выведкі, піша The National Interest (пераклад — сайт Charter97.org).

Створаная з ініцыятывы адмірала Хаймана Рыкавера - архітэктара ядзернага флоту ЗША-NR-1 была запушчана ў 1969 годзе і стала самай маленькай атамнай субмарынай у гісторыі флоту.

Нягледзячы на сціплыя памеры (усяго 400 тон водазмяшчэння), падлодка валодала унікальнымі магчымасцямі: маніпулятар для ўздыму грузаў з марскога дна, высоўныя колы для “язды” па дне акіяна, камеры і пражэктары, а таксама здольнасць апускацца на глыбіню да 725 метраў.

Афіцыйна NR-1 ніколі не была ўведзеная ў шыхт -такім чынам Рыкавер абышоў нагляд Кангрэса. Экіпаж з 10-13 чалавек жыў у суровых умовах: без кухні, душа і з мінімальнымі выгодамі, але гэта не перашкаджала выконваць сакрэтныя заданні.

Сярод гучных аперацый - удзел у расследаванні катастрофы шатла Challenger (1986), вывучэнне астанкаў шпітальнага судна Britannic (1995), а таксама пошук і ўздым фрагментаў знішчальніка F-14 з палубы авіяносца (1976). Але галоўныя яе місіі застаюцца засакрэчанымі-NR-1 выкарыстоўвалася для глыбакаводнай выведкі, уключаючы магчымае падслухоўванне савецкіх падводных кабеляў сувязі.

Легендарная падлодка была выведзена з эксплуатацыі ў 2008 годзе, але частка яе абсталявання захавана ў музеі падводных сіл ЗША ў Гротане. NR-1 застаецца унікальнай старонкай у гісторыі як вайсковай, так і навуковай падводнай дзейнасці ЗША.

Апошнія навіны