BE RU EN

Беларус Шпілеўскі ўзначаліў ніжагародскі «Пары НН»

  • 16.06.2025, 19:35

Раней пасаду галоўнага трэнера гэтага клуба пакінуў беларус Віктар Ганчарэнка.

Беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі прызначаны на пасаду галоўнага трэнера «Пары НН» (Расея, Д1). Кантракт разлічаны на тры гады.

Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба.

Раней стала вядома, што каманда з Ніжняга Ноўгарада выступіць у РПЛ.

У трэнерскі штаб Шпілеўскага ўвойдуць Амер Эрбай, беларус Аляксандр Калацей, Хрыстас Пападопулас і Адаму Адамас.

Апошнім месцам працы Шпілеўскага з'яўляецца «Арыс» (Кіпр, Д1).

Раней пасаду галоўнага трэнера «Пары НН» пакінуў беларус Віктар Ганчарэнка.

У сезоне-2024/25, у якім фармальна каманда не ўтрымалася ў расейскай прэм'ер-лізе, «Пары НН» па выніках стыкавых матчаў быў слабейшы за «Сочы» (2:1, 1:3).

Апошнія навіны