BE RU EN

ЗША скасавалі чарговы раунд перамоў з Расеяй

  • 16.06.2025, 19:38

МЗС РФ спадзяецца, што «паўза не стане занадта доўгай».

Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што Вашынгтон скасаваў чарговы раунд кансультацый па ліквідацыі «раздражняльнікаў» у двухбаковых дыпламатычных дачыненнях.

«Спадзяемся, што ўзятая імі паўза не стане занадта доўгай», – сказала Захарава. Калі і дзе павінна была прайсці скасаваная сустрэча, не ўдакладняецца.

Раней, 10 чэрвеня, новы расейскі амбасадар у Вашынгтоне Аляксандр Дарчыеў заявіў, што новы раунд перамоў Расеі і ЗША пройдзе «ў найбліжэйшы час у Маскве».

27 лютага і 10 красавіка ў Стамбуле праходзілі перамовы, прысвечаныя ў тым ліку нармалізацыі працы пасольстваў Расеі і ЗША. Кантакты паміж краінамі актывізаваліся пасля змены амерыканскай адміністрацыі і вяртання ў Белы дом Дональда Трампа.

Апошнія навіны