BE RU EN

Грамадзянка Бурундзі спрабавала патрапіць з Беларусі ў Польшчу з пашпартам сястры

  • 16.06.2025, 20:08

Не атрымалася.

У пункце пропуску «Брэст» 11 чэрвеня памежнікі затрымалі грамадзянку Бурундзі, якая спрабавала выехаць у Польшчу з чужым дакументам. На праверку яна паказала пашпарт грамадзянінкі Бельгіі, які выклікаў сумневы ў супрацоўнікаў памежнага кантролю.

Як расказалі ў ДПК, пашпарт накіравалі на спецыяльную экспертызу, якая вызначыла: дакумент сапраўдны, але належыць іншаму чалавеку. Высветлілася, што дзяўчына – не грамадзянка Бельгіі, а жыхарка Рэспублікі Бурундзі. Паводле ейных словаў, атрымаць шэнгенскую візу з уласным пашпартам у яе не атрымалася, таму яна надумала скарыстацца дакументамі сястры.

Спроба перасячэння мяжы з чужым дакументам абярнулася затрыманнем. Супраць парушальніцы распачаты адміністрацыйны працэс паводле факту спробы незаконнага перасячэння мяжы. Акрамя буйнога штрафу да 100 базавых велічыняў, дзяўчыне пагражае яшчэ і крымінальная адказнасць – за выкарыстанне заведама фальшывага дакумента.

Апошнія навіны