Выпускнікі ў Беларусі найлепш ведаюць геаграфію
- 16.06.2025, 20:18
Сталі вядомы вынікі ЦТ у 10 профільных прадметах.
Сталі вядомы вынікі ЦТ у 10 профільных прадметах, паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.
Усяго 30,9 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак даведаліся пра свае балы ў тэставанню ў асноўныя тэрміны. Гэтыя тэсты выпускнікі школаў напісалі 2 чэрвеня.
Вынікі 11-гадовага навучання дзяцей падвялі ў профільнай установе.
Вынікі атрымалі тыя, хто скончыў школу сёлета і напісаў працы ў матэматыцы, біялогіі, замежнай мове, геаграфіі, сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі і іншым.
Найвышэйшы бал за тэсты атрымалі 724 абітурыенты. У асноўным максімальнага выніку дабіліся ў тэстах у замежных мовах (509 выдатнікаў) і матэматыцы (181 хлопчык і дзяўчынка).
На астатнія прадметы прыйшлося 34 «соткі». У якіх менавіта дысцыплінах выпускнікі атрымалі «выдатна», ва ўстанове не ўдакладнілі.
Найвышэйшы сярэдні бал паводле вынікаў тэставання склаўся ў геаграфіі – 68,7. Далей ідуць сусветная гісторыя – 57,8, потым біялогія – 56,4, замежная мова – 51,2, матэматыка – 42,6.
Як справілася моладзь з тэстамі ў гісторыі Беларусі, хіміі, фізіцы і іншых прадметах, не ўдакладняецца.
Атрымаць інфармацыю пра вынікі ЦТ, а таксама прагледзець скан-копію свайго бланка адказаў можна ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ.
Там сама ёсць магчымасць пазнаёміцца з правільнымі адказамі да заданняў экзаменацыйнай працы.
Сертыфікаты абітурыенты змогуць забраць з 1 ліпеня ў пунктах, дзе праходзілі тэставанне.