МТЗ цяпер выпускае мінеральную ваду
- 17.06.2025, 11:33
З трактарамі праблемы?
Менскі трактарны завод заявіў аб выпуску мінеральнай вады ў 19-літровых бутлях. Падрабязнасці БелТА агучылі ў прэс-службе МТЗ.
Падчас тэставага разліву ўдалося атрымаць узоры пітной, а таксама мінеральнай вады аб'ёмамі 0,33, 0,75 літра, а таксама ў 18,9-літровых шматразовых ПНД-бутлях.
Адзначым, Мінскі трактарны завод (МТЗ) ужо некалькі гадоў знаходзіцца ў цяжкім становішчы.