BE RU EN

Улады хочуць увесці яшчэ адно змяненне для ўладальнікаў аграсядзіб

  • 17.06.2025, 12:41

Рэжым мае намер увесці цэнтралізаваны збор інфармацыі.

Улады хочуць увесці яшчэ адно абмежаванне для ўладальнікаў аграсядзіб, праект закона вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе «Радыё Свабода».

Прапануецца забараніць уладальнікам аграсядзіб праводзіць спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Пры гэтым яны ўсё яшчэ змогуць выдаваць турыстам інвентар для спорту і адпачынку.

Акрамя таго, улады маюць намер увесці цэнтралізаваны збор інфармацыі аб уладальніках аграсядзіб. Для гэтага прапануецца ўвесці ўлік тых, хто вядзе бізнэс у гэтай сферы з афіцыйнага дазволу ад мясцовых выканаўчых камітэтаў.

У апошнія гады колькасць аграсядзіб у Беларусі значна скарацілася праз абвешчаную уладамі абавязковую перарэгістрацыю. Яна павінна была прайсці да 1 ліпеня 2023 года. У выніку, напрыклад, у Браслаўскім раёне з 300 аграсядзіб засталося толькі пяць. Як піша «Радыё Свабода», калі ў пачатку 2023 года аграсядзіб у Беларусі было 3043, то ў 2024 іх стала 1200.

Апошнія навіны