Фільм пра беларускія пратэсты атрымаў прыз польскага кінафестывалю
- 17.06.2025, 16:09
«Пад шэрым небам» атрымаў прэмію на фестывалі «Моладзь і кіно».
Фільм Мары Тамковіч пра беларускія пратэсты «Пад шэрым небам» атрымаў прыз польскага кінафестывалю «Моладзь і кіно». Пра гэта кінарэжысёрка паведаміла ў сацсетках.
«Вялікі бурштын 2025 і прэмія журналістаў на фестывалі «Моладзь і кіно» за фільм «Пад шэрым небам». Вялікая радасць і гонар, бо няма другога такога фестывалю, дзе ёсць толькі адзін шанец у жыцці на гэтую перамогу», — напісала Тамковіч.
Кашалінскі фестываль кінадэбютаў «Моладзь і кіно» — найстарэйшы і найбуйнейшы ў Польшчы фестываль маладога кіно.