«Глядзіць, дзе купіць кватэру»
- 17.06.2025, 16:15
У цэнтры Менска заўважылі нетыповую для сталіцы жывёліну.
На набярэжнай у цэнтры Менска заўважылі бабра, які павольна перабіраўся па камянях. Каментатары сталі жартаваць і абмяркоўваць, навошта жывёліна туды прыплыла, піша «Тэлеграф».
На 14-секундным роліку прыкметна, як бабёр спачатку быў пахадзіў па набярэжнай, а затым стаў нешта есці, магчыма, траву.
«Прыплыў будаваць хату ў цэнтры Менска», - пажартаваў адзін каментатар.
«Гэта той самы бабёр, ад якога ўсе дрэвы на беразе ў сетцы. І якога злавіць не могуць», - напісаў іншы. «Ён сабе варыянт глядзіць, дзе яму купіць кватэру», — працягнуў жартаваць трэці.
«Да бабра пажадана не падыходзіць і не чапаць, а з боку можна і паглядзець», — параіў яшчэ адзін каментатар.