Названы рэальны сцэнар краху рэжыму Пуціна
- 17.06.2025, 16:31
Масква - ключ да ўсяго.
Адзіным рэальным ударам па пуцінскім рэжыме можа стаць не толькі вайсковая параза, але і дэстабілізацыя ключавых сістэм унутры самой Расеі ад энэргетыкі да лагістыкі. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» расказаў палітычны і эканамічны экспэрт Тарас Загарадны, адказваючы на пытанне аб тым, што сёння можа падарваць і пахаваць рэжым расейскага дыктатара Пуціна.
Загарадны мяркуе, што сур'ёзныя наступствы для Расеі могуць надысці ў выпадку вайсковай паразы або паралічу крытычнай інфраструктуры, асабліва чыгунак.
З ягоных слоў нават некалькі дзён без дастаўкі прадуктаў у Маскву ўжо будуць мець адчувальны эфект. Акрамя таго, удары па энэргетычнай сістэме і газаразмеркавальных станцыях падчас халадоў таксама могуць істотна паўплываць.
На ягоную думку, менавіта Масква здольная стаць кропкай пералому, бо цяпер яна амаль не адчувае наступстваў вайны.
«Цяпер стала актыўна прылятаць па Падмаскоўі, а там знаходзяцца важныя прадпрыемствы і навуковыя гарады. Адначасова патрэбны параліч лагістыкі, удары па хімічнай прамысловасці і іншаму будуць многае вызначаць», - рэзюмаваў ён.