Урад Гішпаніі падаў фінальную справаздачу аб прычынах маштабнага блэкаўта
- 17.06.2025, 16:38
Названыя галоўныя вінаватыя інцыдэнту.
Гішпанскі ўрад апублікаваў выніковую справаздачу аб маштабным адключэнні электраэнэргіі 28 красавіка, назваўшы галоўнымі вінаватымі гэтага інцыдэнту аператара электрасеткі Red Eléctrica і кампаніі-вытворцы і канчаткова адкінуў версію аб кібератацы, паведамляе гішпанскае выданне El Pais.
Віцэ-прэм'ер і міністр к пытаннях экалагічнай трансфармацыі Сара Аагесэн патлумачыла, што аператар Red Eléctrica не запланаваў усю неабходную генерацыю для кантролю перанапружання, што ў выніку прывяло да адключэння ўсёй энэргасістэмы, хоць рэзерваў было больш чым дастаткова.
Акрамя таго, урад таксама паказаў на «неналежныя» дзеянні энэргагенеруючых кампаній.
З аднаго боку, сінхронныя электрастанцыі не паглыналі напружанне належным чынам, што спрыяла ўзнікненню перанапружання, якое прывяло да адключэння электраэнэргіі. З іншага боку, некаторыя электрастанцыі, якія адключыліся з-за перанапружання, не павінны былі гэтага рабіць, згодна з патрабаваннямі да працы сістэмы.
Нягледзячы на тое, што частка запытаных звестак засталася засакрэчанай, Аагесен фактычна накіравала сваю крытыку ў бок найбуйнейшых гульцоў рынка - Iberdrola, Endesa, Naturgy і EDP, якія агулам кантралююць пераважную дзель традыцыйнай генерацыі ў Гішпаніі.
Па заключэнні урадавай камісіі, аварыю выклікала сукупнасць чыннікаў: фальшывае напружанне праз недаацэнены попыту, планаванне Red Eléctrica і несвоечасовыя дзеянні электравытворцаў.
У той жа час урад падкрэслівае: справаздача «не з'яўляецца судовым прысудам», таму адстаўка, кіраўніцы Red Eléctrica Беатрыс Карэдар, пакуль не разглядаюцца.