ВПС разбамбілі дзясяткі ракетных установак на захадзе Ірана
- 17.06.2025, 17:00
Відэафакт.
ЦАХАЛ расказаў пра новыя поспехі ў барацьбе з іранскімі балістычнымі ракетамі. Сёння, 17 чэрвеня, Ізраіль знішчыў дзясяткі пускавых установак на захадзе краіны, пішуць «Дэталі».
Менавіта ў заходніх правінцыях Тэбрыз і Керманшах канцэнтраваліся асноўныя ракетныя сілы іранскага рэжыму, прызначаныя для ўдараў па Ізраілю. Іх актыўна бамбяць з самага пачатку вайны.
Пашкоджанні падземных ракетных аб'ектаў у Тэбрызе добра бачныя на новых спадарожнікавых здымках.
Акрамя таго, ВПС працягваюць умацоўваць панаванне ў небе. У заходніх правінцыях Ірана знішчаюцца радары і ракетныя комплексы СПА.