BE RU EN

Францыя робіць больш жорсткімі правілы ўезду для беларусаў, але з нюансам

  • 17.06.2025, 17:09

Падарожнікі не змогуць трапіць у асобныя рэгіёны краіны з класічнай візай.

Урад Францыі прыняў пастанову змяніць умовы ўезду для грамадзян Беларусі і Расеі. Пра гэта паведамляе Асацыяцыя тураператараў РФ.

Цяпер падарожнікі не змогуць скарыстацца мульцівізамі класа С, каб наведаць пэўныя рэгіёны краіны.

Гаворка ідзе пра заморскія тэрыторыі. Зараз для іх наведвання спатрэбіцца асобная віза. Трапіць у гэтыя вобласці можна будзе, толькі калі ў чалавека ёсць дзейны дазвол для ўезду катэгорыі DFA.

У спіс тэрыторый, для якіх актуальныя новыя патрабаванні, увайшлі:

* Французская Палінезія

• Новая Каледонія

* Уоліс і Футуна

• Гвадэлупа

• Мартыніка

* Сен-Мартэн

* Сен-Бартэлэмі

* Рэюньён

* Маёта

• Гвіяна

* Сэн-П'ер і Мікелон.

Аформіць візу для наведвання заморскіх тэрыторый Францыі можна там жа, дзе атрымліваюць французскі «Шэнген» – у візавых цэнтрах VFS Global.

Ёсць выключэнні з правілаў, бо новыя правілы не распаўсюджваюцца на ўладальнікаў доўгатэрміновых французскіх віз тыпу D, а таксама відаў на жыхарства ў краінах Шэнгенскага пагаднення і Еўрапейскай эканамічнай зоны.

Уладальнікі такіх дакументаў, як і раней, змогуць знаходзіцца на заморскіх тэрыторыях Францыі без дадатковых віз на працягу 90 дзён у кожным паўгоддзі.

Апошнія навіны