BE RU EN

Маск апублікаваў вынікі тэсту на наркотыкі

  • 17.06.2025, 18:12

Яны рассмяшылі мільярдэра.

Амерыканскі прадпрымальнік і мільярдэр Ілан Маск апублікаваў вынікі свайго тэсту на наркотыкі, якія паказалі адсутнасць у арганізме забароненых рэчываў. Фатаграфію з вынікамі тэсту Маск апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы X.

Сваю публікацыю мільярдэр суправадзіў лаканічным lol (акронім расшыфроўваецца як laughing out loud, у перакладзе – «гучна смяяцца»).

Раней The New York Times са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, паведаміла, што Маск цягам апошніх гадоў рэгулярна ўжываў псіхаактыўныя рэчывы, у тым ліку кетамін, экстазі і псілацыбінавыя грыбы.

Паводле словаў суразмоўцаў NYT, 53-гадовы бізнэсмэн нярэдка прымаў кетамін штодня, часам спалучаючы яго з іншымі прэпаратамі. Крыніцы сцвярджаюць, што ў выніку ў Маска ўзніклі праблемы са здароўем, у тым ліку парушэнні працы мачавога пухіра, а таксама назіраліся змены ў паводзінах – рэзкія перапады настрою, агрэсія і дакучлівае імкненне да пашырэння сям'і.

Сам Маск раней заяўляў, што кетамін яму прызначылі лекары як сродак ад дэпрэсіі, і адпрэчваў паведамленні пра злоўжыванне забароненымі рэчывамі.

Апошнія навіны