У Беларусі скончылася папера
- 17.06.2025, 19:07
Уведзеная забарона на яе вываз.
Абмежаванне экспарту рэгенераванай паперы і кардону (адкідаў і макулатуры) плануецца ўвесці ў Беларусі. Прадугледжваецца, што вываз будзе забаронены на шэсць месяцаў.
Адпаведныя нормы змяшчае пастанова «савета міністраў», праект якой вынесены на грамадскае абмеркаванне.
Прычынай такіх абмежаванняў называецца рэзкі рост вывазу гэтай прадукцыі і ўзніклы дэфіцыт на ўнутраным рынку.
З ініцыятывай забароны выступіў канцэрн «Беллеспаперапрам».