BE RU EN

Канцлер Нямеччыны: Дзякуй Ізраілю, ён робіць для нас брудную працу

  • 17.06.2025, 20:15

Канцлер ФРГ выказаў падтрымку ізраільскім дзеянням у Іране.

Канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц выказаў падтрымку ізраільскім дзеянням у Іране. Канцлер выказаў надзею, што гэта прывядзе да падзення рэжыму аяталы, паведамляе Deutsche Welle.

«Гэта брудная праца, якую Ізраіль робіць для ўсіх нас, – заявіў канцлер Мерц у аўторак у кулуарах саміту G7 у Канадзе. – Я магу толькі сказаць: вялізная павага за тое, што ізраільскае войска і ізраільскае кіраўніцтва мелі смеласць зрабіць гэта».

Мерц заявіў, што аперацыя Ізраіля можа прывесці да змены рэжыму ў Іране. Бо ўдары апошніх дзён ужо значна аслабілі ўладу аяталы.

«Мы таксама з’яўляемся ахвярамі гэтага рэжыму. Гэты рэжым мулаў прынёс свету смерць і разбурэнне», – дадаў канцлер.

Раней сёння лідары G7 падтрымалі права Ізраіля на самаабарону супраць Ірана.

Апошнія навіны