Амерыканскі карабель удзельнічаў у перахопе апошняга ракетнага залпу з Ірана
- 17.06.2025, 20:18
ЗША даставілі ў рэгіён карабель з сістэмай Aegis.
Сістэма Aegis ВМС ЗША ўдзельнічала ў перахопе апошняга ракетнага залпу з Ірана, зробленага ўвечары 17 чэрвеня.
Як паведамляюць «Дэталі» са спасылкай на «12-ы канал», у дадатак да дзвюх батарэяў THAAD, якія цалкам задзейнічаныя ў перахопе ракетаў разам з ізраільскай сістэмай «Хец», ЗША даставілі ў рэгіён карабель з сістэмай Aegis. Карабель стаіць на якары ля берагоў Ізраіля і сёння ўпершыню ўдзельнічаў у намаганнях перахопу.
Сістэма Aegis была распрацаваная кампаніяй Lockheed Martin для ВМС ЗША і з'яўляецца адной з самых перадавых сістэмаў абароны ад пагрозаў з паветра і моры.
У час апошняга залпу з Ірана было выпушчана восем ракетаў, і ў цэнтры краіны прагучалі сігналы трывогі. Перахопы былі заўважаныя ў небе над Гуш-Данам, паведамленняў пра пацярпелых не паступала. Праз некалькі хвілінаў Служба тылу абвясціла, што можна пакінуць абароненыя памяшканні.