BE RU EN

Напярэдадні Купалля навукоўцы знайшлі ў Беларусі рэдкую папараць

  • 17.06.2025, 21:20

Яна можа хавацца пад зямлёй.

Беларускія навукоўцы на тэрыторыі Белавежскай пушчы выявілі папуляцыю рэдкай папараці, паведамілі ў прэс-службе нацпарку.

Так, супрацоўнікі навуковага аддзела Белавежскай пушчы знайшлі буйную папуляцыю вужоўніку звычайнага, якая складаецца з 70 раслінаў. Рэдкая папараць расце ў высокай траве на ўскрайку лесу, які складаецца з пухнатай бярозы і чорнай алешыны.

– Вужоўнік звычайны – гэта даволі незвычайная і рэдкая шматгадовая папараць з сямейства вужоўнікавых, якая ўяўляе з сябе старажытную, эвалюцыйна адасобленую галіну раслінаў, – растлумачылі ў прэс-службе.

Вонкава і будовай гэта папараць прыкметна адрозніваецца ад большасці вядомай папараці. Цікава, што вужоўнік можа гадамі жыць пад пластом глебы, сілкуючыся за кошт сімбіёзу з грыбамі. Лісты рэдкай папараці знешне падобныя на ландыш або майнік.

Унікальная папараць, знойдзеная напярэдадні Купалля, якое святкуюць у Беларусі 7 ліпеня, унесеная ў Чырвоную кнігу і мае патрэбу ў прафілактычнай ахове.

Апошнія навіны