Зяленскі датэрмінова заканчвае візіт у Канаду
- 18.06.2025, 8:31
Запланаваная прэс-канферэнцыя ў Калгары скасаваная.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі датэрмінова зканчвае свой візіт у Канаду пасля начнога масаванага абстрэлу Кіева, які адбыўся 17 чэрвеня.
Пра гэта паведамляе CBC News.
Крыніцы ва ўкраінскай дэлегацыі паведамілі выданню, што кіраўнік дзяржавы вернецца ў Кіеў адразу пасля заканчэння перамоў у Кананаскісе. Пры гэтым запланаваная прэс-канферэнцыя ў Калгары скасаваная.
Яшчэ адной прычынай скарачэння візіту стала пастанова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не ўдзельнічаць у аўторкавай частцы праграмы.
Саміт G7 у Канадзе
16 чэрвеня ў канадскай правінцыі Альберта пачаўся саміт G7 з удзелам лідараў ЗША, Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі, ЕЗ і Вялікабрытаніі. Асноўнымі тэмамі сталі вайна ва Украіне, сітуацыя на Блізкім Усходзе і бяспека ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп датэрмінова пакінуў саміт праз рост напружанасці на Блізкім Усходзе.