«Час вярнуць Іран»: сын шаха заклікаў да паўстання
- 18.06.2025, 8:47
Рэжым аятал руйнуецца.
Выгнаны сын зрынутага шаха Ірана Рэза Пехлеві заклікаў да паўстання іранскага народа на фоне супрацьстаяння краіны з Ізраілем.
Пра гэта паведамляе CNN.
«Ісламскай Рэспубліцы гамон і яна руйнуецца», - сказаў сын апошняга шаха Ірана і наследны прынц, які ўжо даўно выступае за зрынанне рэжыму аятала.
Ён мяркуе, што Іран мае патрэбу ва ўсеагульным паўстанні, каб «назаўжды пакласці канец гэтаму калектыўнаму кашмару».
«Цяпер самы час паўстаць. Час вярнуць Іран. Мы ўсе разам. Не турбуйцеся, што будзе пасля падзення Ісламскай Рэспублікі. Іран не ўступіць у перыяд нестабільнасці або грамадзянскай вайны», - адзначыў ён.
Характэрна, што ў апошнія гады Пехлеві ўмацаваў свае сувязі з Ізраілем. Ён неаднаразова падтрымліваў дзеянні габрэйскай дзяржавы.
Ягоны бацька, памерлы шах Ірана, таксама меў цёплыя сувязі з Ізраілем да таго, як быў зрынуты ў 1979 годзе.