BE RU EN

Калапс на мяжы: чарга на выезд з Беларусі ў ЕЗ павялічылася

  • 18.06.2025, 11:24

Людзі стаяць днямі.

Уезду ў Еўразвяз з боку Беларусі чакаюць больш за 3 000 транспартных сродкаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Са звестак ведамства, на 10.00 паводле менскага часу ўезду ў Латвію і Літву чакаюць 1 250 адзінак грузавога транспарту. Перад пунктам пропуску “Салечнікі” ("Беняконі") фіксуецца 480 грузавікоў. Яшчэ больш за 340 велікагрузаў чакаюць уезду ў Латвію перад памежным пераходам “Патэрніекі” (“Грыгораўшчына”).

Перад адзіным даступным для легкавога транспарту польскім пунктам пропуску "Тэрэспаль”("Берасце") у чарзе знаходзяцца 1 745 аўто і 25 аўтобусаў.

Апошнія навіны