Папулярны онлайн-перакладчык DeepL перастаў працаваць у Беларусі
- 18.06.2025, 11:57
У ЕЗ перакладчык па-ранейшаму даступны.
Папулярны ШІ-перакладчык DeepL больш не працуе на тэрыторыі Расеі і Беларусі. Блакаванне закранула ўсе платформы, уключаючы афіцыйны API платформы.
У карыстальнікаў у Беларусі, як праверыла «Зеркало», пры заходзе на сайт перакладчыка проста высвечваецца акно: “недаступна ў вашым рэгіёне". У ЕЗ перакладчык па-ранейшаму даступны.
Сама кампанія афіцыйна не патлумачыла прычыны абмежавання доступу для карыстальнікаў з Беларусі і Расеі.
DeepL належыць нямецкай кампаніі, заснаванай у 2017 годзе. Сэрвіс стаў асабліва папулярны сярод прафесіяналаў дзякуючы якаснаму перакладу тэхнічных, юрыдычных і бізнэс тэкстаў.