BE RU EN

У Гомельскай вобласці заўтра будуць гучаць сірэны

  • 18.06.2025, 12:42

Людзей просяць захоўваць спакой.

У Гомельскай вобласці 19 чэрвеня пройдзе праверка сістэмы абвесткі з уключэннем электрасірэн. Пра гэта паведамляе МНС.

Ратавальнікі папрасілі жыхароў вобласці захоўваць спакой і не рабіць ніякіх дзеянняў.

Раней сістэму абвесткі правяралі ў Берасцейскай вобласці.

Апошнія навіны