УСУ адкінулі акупантаў на Краматорскім кірунку
- 18.06.2025, 16:20
Украінскім байцам удалося дабіцца поспехаў яшчэ на адным кірунку.
17 чэрвеня на Краматорскім (раней Бахмуцкім) кірунку вайскоўцы Узброеных Сіл Украіны адбілі 11 штурмаў расейскіх акупантаў, распачатых у кірунках населеных пунктаў Маркавага, Прадцечына і Белай Гары, а таксама паблізу акупаванай Курдзюмаўкі.
Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Генеральнага штаба УСУ.
Паводле інфармацыі ведамства, за мінулы дзень украінскім абаронцам удалося дабіцца поспехаў і на суседнім, больш паўночным адцінку фронту:
«Тры варожыя штурмы былі адбітыя ўкраінскімі абаронцамі на Северскім кірунку - акупанты спрабавалі прасоўвацца ў кірунку Серабранкі».
Асабліва напружаная абстаноўка назіралася на Тарэцкім кірунку, дзе супраціўнік учыніў 16 атак ля Дзяліеўкі, Тарэцка і ў кірунках Шчарбінаўкі, Аляксандрава-Калінавага, Ябланаўкі, Сцяпанаўкі, Русінага Яра.