У Менск прыляцеў самалёт расейскіх спецслужбаў
- 18.06.2025, 16:35
На борце мог знаходзіцца нехта з кіраўніцтва ФСБ.
Сёння ў Менск прыбыў пасажырскі самалёт ФСБ Расеі (нумар рэгістрацыі RA-64534), піша праект iSANS.
Ён прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Менск а 10.32 паводле мясцовага часу.
Мяркуецца, што на борце мог знаходзіцца нехта з кіраўніцтва расейскіх спецслужбаў. Раней гэты самалёт ужо прылятаў у Менск падчас сустрэч кіраўнікоў службаў бяспекі і спецслужбаў краін СНД.