У акупаваным Бярдзянску застрэлілі здрадніка Украіны Міхаіла Грыцая
- 18.06.2025, 19:18
У ГУВ паведамілі падрабязнасці.
У часова акупаваным Бярдзянску сёння, 18 чэрвеня, быў ліквідаваны здраднік і вайсковы злачынец Міхаіл Грыцай.
Пра гэта паведамляе Галоўная выведвальная ўправа Украіны ў Telegram.
«18 чэрвеня 2025 года ў часова акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці застрэлілі калабаранта, дзяржаўнага здрадніка і вайсковага злачынцу Грыцая Міхаіла Паўлавіча», - сказана ў паведамленні выведкі.
Як адзначылі ў ГУВ, Грыцай родам з Палтаўскай вобласці. Ён пражываў у Бярдзянску і ўзначальваў там ячэйку партыі «Сацыялістычная Украіна».
Пасля захопу горада акупантамі ён пачаў добраахвотна супрацоўнічаць з імі. Здраднік атрымаў пасаду ў акупацыйнай адміністрацыі - быў так званым в. а. гарадскога галавы і адначасова намеснікам у пытаннях інфраструктуры, ЖКГ і паліўна-энэргетычнага комплексу.
У выведцы ўдакладнілі, што Грыцай датычны да ваенных злачынстваў — ён тэрарызаваў жыхароў Бярдзянска, выдаваў акупантам праўкраінскіх грамадзян і ўдзельнічаў у арганізацыі катавальняў.
Яму завочна паведамілі аб падазрэнні ў дзяржздрадзе яшчэ ў 2022 годзе.