У Менску пачалі прадаваць марозіва-халаднік
- 18.06.2025, 19:51
Такога вы сапраўды не каштавалі.
Да лета беларусаў надумалі накрыць проста нерэальнымі навінкамі. І калі 15 гадоў таму мы дзівіліся чыпсам са смакам маласольных агурочкаў, то зараз вытворцы выходзяць на новыя вышыні.
Так, у адной з крамаў Менска журналіст Blizko.by знайшоў марозіва-халаднік. А калі быць дакладным - «Сарбет «Халаднік» з бульбай пай замарожаны».
Ужыць яго можна і як класічны суп, і як незвычайны дэсерт. Плюс да слоічка ідзе невялікі кантэйнер з бульбай пай (хрумсткай бульбяной габлюшкай-саломкай).
У склад халадніка ўваходзяць кефір з тлустасцю 2,5%, вада, буракі, агурок, смятана з тлустасцю 22%, сухая аснова для прыгатавання марозіва, цыбуля, зеляніна, бульба свежая, цукар, кроп, чорны перац.
Як указаў на ўпакоўцы вытворца, прадукт не змяшчае ГМА, зроблены на 100% з натуральных інгрэдыентаў і эканоміць час для гатавання.
Робяць дэсэрт-суп у аграгарадку Міханавічах Менскага раёна. Праўда, па адрасе, указаным на ўпакоўцы, прадпрыемстваў там няма. Можа, крафт?
Каштуе такое незвычайнае задавальненне Br13.
Судзячы па водгуках якія паспрабавалі, халаднік сапраўды нядрэнны. Адчуваецца натуральнасць інгрэдыентаў, таксама ўсе нахвальваюць бульбу пай.
Зрэшты, незвычайнасць стравы прымусіла задумацца - ці набудзе хто-небудзь такі прадукт, каб астудзіцца? Ці гэта проста рэкламная гісторыя?
Некаторыя адзначылі непрэзентабельны від прадукту, праз што апетыту і жадання яго пакаштаваць ён не выклікае.