BE RU EN

Трамп адпрэчыў прапанову Пуціна пра пасярэдніцтва з Іранам

  • 18.06.2025, 20:20

Ён заклікаў расейскага дыктатара спачатку разабрацца з Расеяй.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду, 18 чэрвеня, расказаў пра прапанову кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна выступіць пасярэднікам ва ўрэгуляванні канфлікту Ірана і Ізраіля, на што Трамп адказаў адмовай.

«Ён і сапраўды прапанаваў дапамогу з пасярэдніцтвам. Я сказаў: “Зрабі мне ласку, будзь пасярэднікам у сябе. Давай спачатку разбярэмся з Расеяй, добра?” Я сказаў: “Уладзімір, давай спачатку разбярэмся з Расеяй. А гэтым можаш заняцца потым”», – сказаў Трамп журналістам.

Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт заявіў, што размаўляў з Пуціным «учора».

Апошнія навіны