Украінскі воін з дапамогай беспілотніка ўзяў у палон акупанта
- 18.06.2025, 21:38
Відэа.
Падчас баявога вылету камандзір экіпажу FPV-дрона 414-й асобнай брыгады «Птушкі Мадзяра» з псеўданімам «Пэйн» з дапамогай беспілотніка ўзяў у палон чарговага расейскага акупанта.
Пра гэта інфармуе Генштаб УСУ.
БпЛА суправадзіў расейскага салдата проста да ўкраінскіх пазіцый, дзе ён і быў затрыманы.
«Нашыя абаронцы прадаўжаюць папаўняць абменны фонд. Кожны палонны захопнік – гэта шанец вызваліць нашых ваяроў з расейскага палону», – адзначылі ў паведамленні.
У Генштабе дадалі, што камандзір разліку FPV-дрона «Пэйн» – Герой Украіны. Ягоны экіпаж ужо вывеў са строю больш за 500 варожых артылерыйскіх ствалоў з дапамогай дронаў.