Іран запусціў па Ізраілю новую хвалю балістычных ракет
- 19.06.2025, 9:18
Пашкоджаны шпіталь у Бээр-Шэве, ёсць параненыя.
Іран сёння раніцай, 19 чэрвеня, чарговым разам ударыў балістычнымі ракетамі па некалькіх рэгіёнах Ізраіля. Вядома, што ад абстрэлу пацярпела лякарня, ёсць параненыя.
Адзначаецца, што адна з іранскіх балістычных ракет трапіла ў шпіталь «Сарока» ў Бээр-Шэве. Усяго ў выніку атакі паведамляецца ўжо пра блізу 30 пацярпелых.
Усяго пасля апошняга іранскага абстрэлу ў Цэнтральнай і паўднёвай частках Ізраіля выяўлена не менш за чатыры месцы падзення ракет. Паведамляецца пра траплянні па дамах у Тэль-Авіве, Рамат-Гане і Халоне.
Са звестак мясцовых СМІ, усяго сёння раніцай Іран выпусціў па тэрыторыі Ізраіля не менш за 20 ракет.