Пуцін збаяўся?
- 19.06.2025, 10:13
Правадыр Крамля адмежаваўся ад канфлікту Ірана з Ізраілем.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў пра нежаданне дапамагаць Ірану адбіваць паветраныя атакі Ізраіля.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-канферэнцыю прэзідэнта РФ у рамках Пецярбуржскага міжнароднага эканамічнага форуму.
Кіраўнік Крамля адзначыў, што калісьці Расея прапаноўвала сваім «іранскім сябрам папрацаваць у галіне сістэм СПА». Аднак тады «партнёры не праявілі вялікай цікавасці».
«Што тычыцца дамовы аб стратэгічным партнёрстве, там няма артыкулаў, звязаных з абароннай сферай. І нашыі сябры пра гэта і не просяць. Таму практычна няма чаго абмяркоўваць», - сказаў Пуцін.
Ён таксама пацвердзіў, што раней расейскія сістэмы СПА пастаўляліся ў Іран.