«Альбо шукаем яшчэ 10%, альбо ўгода згарае»
- 19.06.2025, 11:46
Беларуска расказала, як умовы крэдыту на жыллё, якія змяніліся, прымусілі яе панервавацца.
Сям'я аформіла ў «Беларусбанку» заяўку на крэдыт на куплю дома. Запыт ім ухвалілі, але пакуль яны збіралі дакументы, умовы пазыкі змяніліся. Праз гэта пара пачала шукаць дадатковыя грошы, а ў банку ім давалі супярэчлівую інфармацыю. Але ў выніку кліенты апынуліся ў лепшай сітуацыі. Сваю гісторыю беларуска расказла ў TikTok, піша «Зеркало».
Сямейная пара знайшла дом у вёсцы за 10 кіламетраў ад Магілёва. Каб яго купіць, звярнуліся ў банк па крэдыт. Яны аформілі заяўку на 30 тысяч рублёў пад 18,18% гадавых — і ўжо на наступны дзень банк паведаміў, што запыт ухвалілі.
Пара аддала заклад за жыллё 1 тысячу даляраў (амаль 3 тысячы рублёў паводле курсу Нацбанка на 19 чэрвеня). Заставалася сабраць усе дакументы і ўкласці ўгоду.
Але неўзабаве «Беларусбанк» змяніў умовы крэдытнай праграмы: знізіў стаўку да 17,4% і зменшыў максімальную суму пазыкі — з 90 да 80%.
«Гэта тычыцца ўсіх, каму ўхвалілі заяўку — гэта значыць такіх, як мы: падалі крэдытную заяўку, збіраем усе дакументы, каб прынесці ў банк. Укладаем дамову — і банк пералічвае прадаўцу грошы за дом», - патлумачыла беларуска ў адным з відэа.
Гэта азначала, што пары трэба было мець на руках 20% ад кошту дома. Гэта значыць, ім тэрмінова трэба было знайсці яшчэ такую ж суму, на якую разлічвалі першапачаткова.
«Альбо мы шукаем яшчэ 10% [ад кошту жылля] - нам гэтыя грошы дзесьці трэба знайсці, альбо наша ўгода згарае. І натуральна, нам заклад ніхто не аддасць, таму што мы пісалі распіску, што калі з нашай віны нешта не атрымліваецца - то ўсё», — занервавалася беларуска.
Пара пачала шукаць дадатковыя грошы. Аднак сутыкаючыся з супярэчлівымі звесткамі з розных крыніц, муж і жонка надумалі больш старанна разабрацца ў сітуацыі. Звароты ў банк не адразу дапамаглі растлумачыць карціну: у аддзяленні ў Магілёве мужу аўтаркі відэа паведамілі, што крэдыт кампенсуе толькі 80% кошту дома. У іншым аддзяленні дзяўчыне сказалі, што ўмовы для іх засталіся ранейшымі.
Сітуацыю дапамагла растлумачыць супрацоўніца аддзялення, якая займалася афармленнем іх дакументаў. Яна патлумачыла, што калі крэдытная заяўка ўжо была ўхваленая, кліент захоўвае першапачатковыя ўмовы, за выключэннем адсткавай стаўкі — яна стане ніжэйшай. Такім чынам, для гэтай маладой пары банк сапраўды кампенсуе 90% кошту жылля.
«Вядома, у гэты момант мы выдыхнулі, бо нам не давялося шукаць дадатковыя грошы», — пракаментавала аўтар у іншым відэа.