BE RU EN

Расейцы самі сябе выдалі ў Крыме і сталі мішэнню для ўдараў

  • 19.06.2025, 14:24

Украінскія партызаны разгадалі манеўр акупантаў.

Актыўнасць дазволіла агентам партызанскай сеткі ідэнтыфікаваць месцы часовага размяшчэння варожай інжынернай тэхнікі.

У часова акупаваным Крыме зафіксавана актыўнае перасоўванне вайсковай тэхнікі войска РФ. Паводле паведамлення партызанскага руху “АТЭШ” у Telegram, гаворка ідзе пра імітацыю падрыхтоўкі да магчымага фарсавання паўднёвай часткі Дняпра.

"Нашы агенты зафіксавалі актыўнае перамяшчэнне вайсковай інжынернай тэхнікі паміж Феадосіяй і Джанкоем. Акупанты распаўсюджваюць фальшывую інфармацыю аб тым, што тэхніка накіроўваецца ў Херсонскую вобласць для фарсавання Дняпра”, - адзначылі ў “АТЭШ”.

Як паведамляюць крыніцы руху, вораг мэтанакіравана распаўсюджваў дэзінфармацыю, нібыта тэхніка накіроўвалася ў Херсонскую вобласць, каб пераправіцца праз Дняпро. Такім чынам акупанты спрабавалі ўвесці ў зман украінскае вайсковае камандаванне наконт рэальных планаў.

Са звестак "АТЭШ", гэты манеўр быў марнатраўным - былі выдаткаваныя немалыя рэсурсы, на паліва, без усялякай рэальнай карысці.

"Гэтая непатрэбная актыўнасць дапамагла агентам "АТЭШ" выявіць стаянкі інжынернай тэхнікі акупантаў. Атрыманыя звесткі ўжо перададзеныя сілам абароны Украіны для дакладнага планавання і паспяховых удараў па ворагу”, - дадалі прадстаўнікі Руху.

Апошнія навіны