У Крамлі выставілі ўмовы для сустрэчы Пуціна, Трампа і Зяленскага
- 19.06.2025, 16:23
З цынічнай заявай выступіў Пяскоў.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў магчымасць сустрэчы расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, цынічна выставіўшы ўмовы для такіх перамоў.
Пра гэта паведамляе расейскае прапагандысцкае выданне РБК.
Са слоў Пяскова, такая сустрэча «павінна быць вынікам доўгатэрміновай працы» і «ўжо падрыхтаваных месцаў».
Напярэдадні Пуцін заявіў аб гатоўнасці сустрэцца з Зяленскім на фінальным этапе перамоўнага працэсу, але пры гэтым адмовіўся прызнаваць яго легітымным прадстаўніком для падпісання якіх-небудзь дамоўленасцей.
16 траўня ў Стамбуле адбылася першая за больш як тры гады сустрэча паміж украінскай і расейскай дэлегацыямі пры пасярэдніцтве Турцыі. Бакі дамовіліся аб абмене палоннымі 1000 на 1000, які адбыўся 23-25 траўня, аднак не прыйшлі да згоды ў пытанні спынення агню.
Перад перамовамі Зяленскі прапаноўваў Пуціну прыляцець у Стамбул для асабістай сустрэчы, аднак расейскі дыктатар адправіў на перамовы дэлегацыю нізкага ўзроўню.