«Хлопчык уцёк ад бабулі»
- 19.06.2025, 16:34
Шасцігадовае дзіця было знойдзенае адно пасярод трасы «Берасце-Менск».
У міліцыі распавялі пра дзіця, знойдзенае на трасе М-1, паведамляе МУС.
Так, відавочцы паведамілі ў ДАІ аб тым, што непасрэдна пасярод трасы М-1 знаходзіцца дзіця без дарослых. Неадкладна на месца выбыў экіпаж ДАІ.
Хлопчыка інспектары знайшлі прысутным на агароджы раздзяляльнай паласы хуткаснай трасы. Пра сябе хлопчык не мог нічога сказаць праз яго фізічныя асаблівасці. Але неўзабаве высветлілася, што шасцігадовы хлопчык уцёк ад бабулі, адправіўшыся на шпацыр.
- Усё скончылася шчасна. Хлопчыка перадалі маці, - пракаментавалі ў МУС.