BE RU EN

Reuters: Паўночная Карэя запусціла больш за 10 ракет у бок Кітая

  • 19.06.2025, 18:04

Ракеты былі выпушчаныя з раёна Суна непадалёк ад сталіцы Пхеньяна.

Паўночная Карэя раніцай 19 чэрвеня выпусціла больш за дзесяць ракет з установак залпавага агню ў бок Кітая, паведамляе Reuters са спасылкай на вайсковае камандаванне Паўднёвай Карэі.

Паводле інфармацыі агенцтва, ракеты былі выпушчаныя з раёна Суна непадалёк ад сталіцы Пхеньяна ў паўночна-заходнім кірунку.

Іншыя падрабязнасці на гэты момант не прыводзяцца. Агенцтва адзначыла, што ўжытыя ўзбраенні, як правіла, класіфікуюцца паўднёвакарэйскімі вайскоўцамі як балістычныя ракеты малой далёкасці.

Выкарыстанне балістычных ракет забароненае для Паўночнай Карэі рэзалюцыямі Рады Бяспекі ААН.

Апошнія навіны