Мбапэ шпіталізавалі падчас клубнага чэмпіянату свету ў ЗША
- 19.06.2025, 18:06
У французскага футбаліста востры гастраэнтэрыт.
Нападніка «Рэала» Кіліяна Мбапэ адвезлі ў шпіталь праз востры гастраэнтэрыт, паведаміла прэс-служба мадрыдскага клуба. Французскі футбаліст пройдзе абследаванне і лячэнне.
Раней L'Equipe паведаміла, што Мбапэ праз інфекцыю ізалявалі ў гатэьным нумары, каб ён не заразіў аднаклубнікаў перад другім матчам клубнага чэмпіянату свету, які праходзіць у ЗША.
“Мы не ведаем, ці будзе ён на другім матчы. Паглядзім, як ён будзе аднаўляцца ў найбліжэйшыя дні», - сказаў галоўны трэнер «Рэала» Хабі Алансо.
Футбаліст мадрыдскага клуба Федэрыка Вальвердэ адзначаў, што Мбапэ, на яго думку, увогуле не выходзіў з нумара праз прастуду.
«Рэал» у першым матчы з «Аль-Хілялем» згуляў унічыю — 1:1. Наступная гульня ў яго запланаваная супраць мексіканскай «Пачукі» 22 чэрвеня.