Трамп адказаў на публікацыю WSJ аб яго планах атакаваць Іран
- 19.06.2025, 18:09
Прэзідэнт ЗША заявіў, што журналісты не разумеюць, што насамрэч ён думае.
Журналісты The Wall Street Journal (WSJ) не разумеюць, што напраўду думае прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб сітуацыі вакол ядзернай праграмы Ірана і канфлікту ісламскай рэспублікі з Ізраілем.
«Wall Street Journal паняцця не мае, якія мае думкі наконт Ірана!» – гаворыцца ў апублікаваным Трампам допісе.
Паводле інфармацыі выдання, Трамп ухваліў план нападу на Іран у прыватным парадку, але пакуль не аддаў канчатковы загад аб нанясенні ўдараў на той выпадак, калі Тэгеран адмовіцца ад ядзернай праграмы. Трамп спадзяецца, што рызыка ўцягвання ЗША ў вайну прымусіць Іран выканаць патрабаванні наконт ядзернай зброі.
Пасля размовы з вайсковым камандаваннем у Сітуацыйным цэнтры Белага дома прэзідэнт ЗША не стаў выключаць ваеннага развязання сітуацыі і ў размове з журналістамі. З яго слоў, Тэгеран быў «за тыдні» ад атрымання ядзернай зброі.