Лукашэнка зрабіў чатырох палкоўнікаў генераламі
- 19.06.2025, 18:52
Названыя прозвішчы новаспечаных генералаў рэжыму.
19 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні звання генерал-маёра чатыром вайскоўцам.
Чарговыя воінскія званні генерал-маёра прысвоеныя палкоўнікам Дзмітрыю Кучуку, Дзмітрыю Стрэшынскаму, Андрэю Расюку і Аляксандру Лаўрэнаву.
Дзмітрый Кучук - начальнік Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні.
Дзмітрый Стрэшынскі - начальнік управы тэрытарыяльнай абароны - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі.
Андрэй Расюк - начальнік галоўнай арганізацыйна-мабілізацыйнай управы - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі.
Аляксандр Лаўрэнаў - начальнік штаба - першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.