BE RU EN

Дрэва, якое ўпала ў непагадзь, пашкодзіла тры кватэры і два аўтамабілі ў Барысаве

  • 19.06.2025, 20:38

Абышлося без пацярпелых.

Ратавальнікі МНС 19 чэрвеня займаліся ліквідацыяй наступстваў непагадзі ў Менскай вобласці.

Так, у Барысаве на вуліцы Чапаева дрэва, якое ўпала, пашкодзіла два аўтамабілі і шкленне кватэр на 1, 2 і 3 паверхах жылога пяціпавярховіка. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў.

Падзенне дрэва было зафіксавана і ў Пухавіцкім раёне.

Апошнія навіны