BE RU EN

Зоны адпачынку ў Менску зарослыя травой

  • 19.06.2025, 21:36

Менчукам патлумачылі, чаму ў сталіцы не косяць траву.

Зоны адпачынку ў Менску зарослыя травой.

Чаму ўзнікла такая праблема, патлумачыў намеснік дырэктара ў навуковай рабоце Інстытута экспэрыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Руслан Цвірка, паведамляюць «Минск-Новости».

У Менскай вобласці за першыя дзесяць дзён месяца выпала падвойная норма ападкаў.

Са слоў Цвіркі, расліны атрымалі такую колькасць вільгаці, што іх рост стаў значна больш інтэнсіўным. У выніку мы назіраем прырост травы ў паўтара-два разы большы, чым звычайна.

Гэта з'ява стала вынікам анамальна дажджлівага надвор'я, якое прывяло да імклівага развіцця расліннасці ў гарадскіх парках і скверах.

Апошнія навіны